Сямейны фестываль прайшоў у аздараўленчым лагеры «Крынічка»
У аздараўленчым лагеры "Крынічка" 17-18 мая прайшоў першы рэспубліканскі сямейны фестываль "Разам". Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларускі саюз жанчын пры падтрымцы кампаніі "Белтэлекам".
21 сям'я з розных рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь сабралася тут, каб прадэманстраваць сваю творчасць і падзяліцца сямейнымі традыцыямі.
Ганаровымі гасцямі фестывалі сталі Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Іванаўна Качанава, старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Аляксандраўна Шпілеўская і міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Канстанцінавіч Шульган.
Арганізатары ўпэўнены, што фестываль стане добрай традыцыяй і будзе праводзіцца штогод.