Музычны фестываль
Далучаючыся да ўсіх святочных падзей мая, Брэсцкі філіял РУП «Белтэлекам» арганізаваў для жыхароў Брэста музычны фестываль. Свята для дарослых і дзяцей пад назвай «Белтэлекам сустракае сяброў» прыцягнула ўвагу людзей, якія гулялі па галоўнай пешаходнай вуліцы горада. На прыступках абноўленага і нядаўна адкрытага сэрвіснага цэнтра для гасцей свята выступілі шматлікія мастацкія калектывы, кавер-бэнд «МУЗЗАРТ».
Не абышлося і без розыгрышу прызоў - філіял падрыхтаваў сюрпрызы для ўсіх актыўных удзельнікаў фестывалю. Аквагрым, хакей на траве, конкурсы, гульнявыя зоны з прызамі і падарункамі стварылі настрой свята для дарослых і дзяцей.