Магілёўскія сувязісты прынялі ўдзел у гарадскім велапрабегу
27 красавіка супрацоўнікі Магілёўскага філіяла "Белтэлекам" са сваімі сем'ямі прынялі ўдзел у велапрабегу "Магілёў - мой ВелаГорад" па маршруце пл.Леніна - пр-т Міра - вул.Загарадная шаша - Аэраклуб ім. А.М.Кулагіна. Працягласць склала - каля 9 кіламетраў.
Па прыбыцці ў Аэраклуб, гасцей свята чакала шырокая забаўляльная праграма:
-музей лятальных апаратаў пад адкрытым небам;
-прэзентацыя мадэляў ровараў ад крамы "Твой вялікі";
-выстава рэтрааўтамабіляў, матацыклаў;
-выстава секцый "джып-трыял", "картынг", "мотаспорт";
-цір; -авіямадэльная выстава;
-спартыўныя лакацыі для дарослых і дзяцей;
-канцэртная праграма;
-аквагрим і многае іншае.
Усе ўдзельнікі велапрабегу выдатна правялі час. Гэта быў выдатны дзень, напоўнены спартовымі дасягненнямі і радаснымі ўражаннямі!