Да 500 Мбіт/с! «Белтэлекам» прадстаўляе новыя тарыфныя планы для бізнесу

У асартыменце тарыфных планаў паслуг інтэрнэту па тэхналогіі GPON для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў з'явіліся новыя прапановы – «Бізнес-камплект 40», «Бізнес-камплект 100» і «Бізнес-камплект 500»*.

Навінкі актуальныя тым, каму патрэбен надзейны высакахуткасны інтэрнэт. Тарыфныя планы «Бізнес-камплект 40», «Бізнес-камплект 100» і «Бізнес-камплект 500» прадугледжваюць доступ да сеткі Інтэрнэт на хуткасці 40/20 Мбіт/с, 100/50 Мбіт/с і 500/250 Мбіт/с адпаведна.

Штомесячная абанплата без уліку ПДВ для «Бізнес-камплекта 40» складае 33,9 руб, для «Бізнес-камплекта 100» – 74,9 руб., i 299 руб. для «Бізнес-камплекта 500».

Падключыць новы тарыфны план інтэрнета можна звярнуўшыся ў сэрвісны цэнтр «Белтэлекам» або пакінуўшы заяўку на сайце.

Падрабязнасці – па кругласутачным нумары 123.

Таксама інфармуем, што з 25.01.2023 тарыфныя планы «Бізнес-камплект 60» і «Бізнес-камплект 80» пераносяцца ў архіў. Новыя падключэнні на іх рабіцца не будуць, але існуючыя абаненты змогуць працягваць імі карыстацца.

*Паслуга прадастаўляецца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці.


Source URL: http://beltelecom.by/news/main/da-500-mbit/s-beltelekam-pradstaulyae-novyya-taryfnyya-plany-dlya-biznesu