«Белтэлекам» і МДЛУ запусцілі сумесны лічбавы праект «Мой універсітэт»
«Белтэлекам» і Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт паведамілі аб запуску лічбавай платформы «Мой універсітэт». Новы праект забяспечыць інтэрактыўнае ўзаемадзеянне і практычна імгненны доступ да паслуг і анлайн-сэрвісаў навучальнай установы.
Генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый ПЯТРУЧЭНЯ:
– Праз паўгода пасля падпісання мемарандума аб супрацоўніцтве з МДЛУ мы даем старт мабільнаму дадатку «Мой універсітэт». Перакананы, лічбавая платформа, якую мы рэалізавалі, дасць магчымасць яшчэ больш эфектыўна вырашаць усе задачы, якія стаяць перад сучаснай адукацыяй, і стане выдатным памочнікам для абітурыентаў, студэнтаў і выкладчыкаў.
Рэктар УА «Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт» Наталля Лапцева:
– «Мой універсітэт» – яшчэ адзін важны крок на шляху да трансфармацыі адукацыйнага працэсу МДЛУ ў рамках рэалізацыі канцэпцыі «Лічбавы універсітэт 3.0». Прыкладанне бачыцца як адзіная экасістэма, якая аб'ядноўвае электронныя сэрвісы, якія функцыянуюць ва ўніверсітэце. Выказваю надзею, што сумесна з РУП «Белтэлекам» мы зможам рэалізаваць усе задуманыя ідэі.
Прататыпам дадатку «Мой універсітэт» стала платформа «Мой горад», якая аблічбавала асноўныя гарадскія сэрвісы і паспяхова працуе ўжо ў дзесяці гарадах Беларусі. Ствараючы прыкладанне для ВНУ, распрацоўшчыкі пашырылі функцыянал, сфакусаваўшыся на патрэбах абітурыентаў, студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта. Тут рэалізаваны тыпавыя модулі: «інфармацыя», «навіны», «анлайн-запіс», «чат», «апытанне» і інш. З дапамогай мабільнага прыкладання абітурыенты змогуць знаёміцца з інфармацыяй аб ВНУ і сачыць за ходам уступнай кампаніі, студэнты – вывучаць графік, аператыўна атрымліваць апавяшчэнні аб зменах заняткаў, адпраўляць запыты ў дэканат. Для выкладчыкаў рэалізавана магчымасць аператыўнай камунікацыі са студэнтамі. У распрацоўцы – «разумны графік» і інтэрактыўная карта універсітэта. Дарэчы, функцыянал дадатку не абмежаваны і будзе пашырацца з улікам пажаданняў карыстальнікаў.
Дадатак «Мой універсітэт» даступны для запампоўкі на Android і iOS.
Цікавасць да новага праекта ўжо праяўляюць і іншыя ВНУ. Дадатак «Мой універсітэт» пакладзе пачатак развіццю лічбавых камунікацый у сферы адукацыі і стане свайго роду навігатарам па канкрэтнай установе адукацыі. Пры гэтым асаблівасць сістэмы – просты, зразумелы інтэрфейс і гібкі функцыянал.