Кіруйце паслугамі сувязі аддалена з дапамогай дадатку «Мой Белтэлекам»

Дадатак «Мой Белтэлекам» - зручны інструмент, які дапамагае аддалена кіраваць паслугамі сувязі. Опцыі дадатка дазваляюць эканоміць час і вырашаць многія пытанні самастойна без неабходнасці звяртацца ў сэрвісныя цэнтры і call-цэнтры кампаніі.

 

З дапамогай дадатку «Мой Белтэлекам» можна:

 

  • сачыць за балансам;
  • мяняць тарыфныя планы;
  • падключаць і адключаць дадатковыя паслугі;
  • сачыць за статыстыкай спажывання паслуг;
  • папаўняць рахунак.

 

Акрамя таго, у дадатку ёсць функцыянал онлайн-падтрымкі абанентаў, што дазваляе ў аператыўным рэжыме вырашыць усе пытанні. 

2

Для карыстальнікаў, якія аддаюць перавагу працы на персанальных камп’ютарах, ёсць web-версія дадатку. Таксама для запампоўкі даступныя версіі для Android і iOS.

У web-версіі можна без рэгістрацыі ў дадатку «Мой Белтэлекам» праверыць баланс асабовага рахунку паслугі, увёўшы нумар лагіна і пароль паслугі.

Пры неабходнасці з дапамогай дадатку можна зрабіць абяцаны плацёж на суму да 15 рублёў.

4

Дадатак «Мой Белтэлекам» даступны на рускай і беларускай мовах. Каб змяніць мову, неабходна ўвайсці ў меню дадатку, затым у раздзел «Настройкі» і выбраць падраздзел «Мова».

 

З дапамогай сэрвісу можна сачыць за неабмежаванай колькасцю паслуг з аднаго акаўнта. Такім чынам, пры неабходнасці вы можаце кіраваць паслугамі, зарэгістраванымі на вашых сваякоў.

Для забеспячэння бяспекі вашага акаўнта ў дадатку «Мой Белтэлекам" рэкамендуем уключыць двухфакторную аўтарызацыю з атрыманнем кода пацверджання па e-mail або ў SMS-паведамленні. Звяртаем вашу ўвагу на тое, што ў выпадку няправільнага правядзення аперацый аўтарызацыі ваш акаўнт будзе заблакаваны на суткі. Будзьце ўважлівыя пры выкананні аўтарызацыі!

 

Дадатак «Мой Белтэлекам» увесь час удасканальваецца, каб палепшыць функцыянальнасць і прадаставіць высокі ўзровень сэрвісу.

 

Як карыстацца дадаткам?

 

Дадатак «Мой Белтэлекам» неабходна спачатку ўстанавіць на вашу прыладу - з дапамогай Google Play для Android-прылад або App Store для прылад з аперацыйнай сістэмай iOS.

 

Пры адкрыцці дадатку магчыма яго выкарыстанне ў двух рэжымах: аўтарызаваным і гасцявым. Гасцявы рэжым мае абмежаваны функцыянал: азнаёміцца з навінамі, тарыфамі, размяшчэннем сэрвісных цэнтраў і пунктаў доступу Wi-Fi.

 

Каб аўтарызавацца, неабходна ўвесці нумар мабільнага тэлефона, на які будзе адпраўлены код. Для ўстаноўкі і працы дадатку на прыладзе павінен быць актываваны доступ у сетку Інтэрнэт.

 

Далей патрабуецца ажыццявіць прывязку дзеючых паслуг абанента да створанага акаўнта дадатку. Гэта можна зрабіць двума спосабамі: увесці лагін і пароль кожнай з паслуг або дадаць усе паслугі адразу па нумары хатняга тэлефона, да якога яны прывязаныя.

1

Лагін і пароль для першага спосабу можна знайсці ў дагаворы на аказанне паслуг. Для другога варыянту прывязкі ў дыялогавым акне неабходна ўвесці нумар хатняга тэлефона і прозвішча кліента, на якога зарэгістраваны гэты нумар. Калі інфармацыя ўведзена дакладна, на пазначаны нумар тэлефона паступіць уваходны выклік ад аўтаінфарматара, які агучыць код, неабходны для ўводу ў дыялогавым акне дадатку.

 

Кіраўніцтва карыстальніка можна знайсці тут.


Source URL: http://beltelecom.by/news/main/kiruyce-paslugami-suvyazi-addalena-z-dapamogay-dadatku-moy-beltelekam