Дзіцячы аздараўленчы лагер "Крынічка"
Дзіцячы аздараўленчы лагер «Крынічка»
Дзіцячы аздараўленчы лагер «Крынічка» філіяла "Мінская гарадская тэлефонная сетка" РУП "Белтэлекам" размешчаны за 45 км ад МКАД па Гродзенскай шашы ў вёсцы Барок Валожынскага раёна.
У 2009 годзе на аглядзе-конкурсе, арганізаваным Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, дзіцячы аздараўленчы лагер «Крынічка» заняў ганаровае II месца ў Рэспубліцы Беларусь у намінацыі «Лепшы аздараўленчы лагер».
Кожны жылы корпус мае сваю назву:
Ружовы корпус – «Кветкавы» Блакітны корпус – «Марскі»
Зялёны корпус – «Лясны» Жоўты корпус – «Сонечны»
Сёння лагер – гэта комплекс сучаснага горадабудаўніцтва, які складаецца з 4 жылых карпусоў, клуба-сталовай, медыцынскага корпуса, павільёна сустрэч, эстрадна-вогнішчавай пляцоўкі, вялікага спартыўнага комплексу: стадыёна, валейбольнай і баскетбольнай пляцоўкі, тэнісных кортаў і трэнажорных залаў.
Адначасова лагер можа прыняць на аздараўленне 240 дзяцей. Дзеці пражываюць у зручных і камфартабельных пакоях па 2–4 чалавекі. Карпусы абсталяваны сучаснай мэбляй, інвентаром, маюцца пакоі гігіены дзяўчат, пральныя і сушыльныя пакоі. Пакоі для гульні абсталяваны тэлевізарамі, халадзільнікамі, мяккай мэбляй. Пастаянна маецца гарачае водазабеспячэнне, ацяпленне.
В нашым лагеры адпачываюць дзеці не толькі з усей Рэспублікі Беларусь, але і два апошніх гады лагер прымае на аздараўленне дзяцей з горада Сендай (Японія). Ім вельмі зручна, камортна і цікава.
Адпраўляйце і Вы Вашых дзяцей у "Крынічку"!