Парадак акказання паслугі "Web-праграміраванне"
1.2 Паслуга «WEB-праграміраванне» прадастаўляецца Выканаўцам на дагаворнай аснове.
1.3 Узаемныя абавязкі Выканаўца і Заказчыка ўсталёўваюцца ў Дагаворы аб аказанні Паслугі.
1.4 Дадзены дакумент уводзіцца наўзамен Парадку аказання паслугі «Web-праграміраванне», зацверджанага 25.06.2007.
2 Тэрміны, азначэнні і скарачэнні
2.1 У дадзеным Парадку прымяняюцца наступныя тэрміны з адпаведнымі азначэннямі:
Брыф - творча-тэхнічнае заданне Заказчыка на распрацоўку вэб-сайта.
Заказчык - юрыдычная асоба, індывідуальны прадпрымальнік або фізічная асоба, які мае дагаворныя адносіны з РУП «Белтэлекам» на аказанне паслугі «Web-праграміраванне».
WEB - праграміраванне - паслуга РУП "Белтэлекам" па распрацоўцы і стварэнню вэб-сайтаў рознай ступені складанасці, у тым ліку тых, якія змяшчаюць web-прыкладанні (не з'яўляецца паслугай электрасувязі).
3.3 У выпадку станоўчага рашэння Заказчыка заключаецца Дагавор аб аказанні Паслугі.
3.4 Выканаўца ажыццяўляе распрацоўку вэб-сайта ў адпаведнасці з узгодненым дызайнам, тэхнічным заданнем і графікам выканання работ. Работы ажыццяўляюцца паэтапна і ўзгадняюцца з Заказчыкам.
3.5 Па заканчэнні работ па распрацоўцы вэб-сайт перадаецца Заказчыку. Пры неабходнасці спецыяліст Выканаўца дапамагае напоўніць сайт Заказчыка інфармацыяй. Спецыялісты Выканаўца сумесна з Заказчыкам тэстуюць вэб-сайт і ўносяць змены з улікам заўваг Заказчыка.
3.6 Аплата Паслугі ажыццяўляецца Заказчыкам на ўмовах i ў тэрмiны, вызначаныя Дагаворам аб аказанні Паслугі.
3.7 У выпадку адмовы Заказчыка ад Паслугі ў працэсе аказання Паслуг Заказчык ажыццяўляе аплату за фактычна аказаныя Паслугі.
3.8 Пры станоўчых выніках тэсціравання праводзіцца канчатковы разлік. Заказчык аплачвае фактычны кошт аказанай Паслугі за вылікам сумы авансавага плацяжу.
4 Прад'яўленне прэтэнзій, рашэнне рознагалоссяў
4.2 Выканаўца разглядае прэтэнзіі Заказчыка Паслугі ў парадку, устаноўленаму заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, і згодна з патрабаваннямі стандартаў прадпрыемства па разглядзе зваротаў карыстальнікаў.
4.3 Рознагалоссі, звязаныя з Дагаворам аб аказанні Паслугі, якія не могуць быць вырашаныя Бакамі шляхам перамоваў, а таксама ў парадку разгляду прэтэнзій, разглядаюцца ў судовым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
5 Унясенне змяненняў і ўвядзенне ў дзеянне парадку
5.1 Гэты Парадак устанаўліваецца Выканаўцам самастойна і ўступае ў сілу з моманту яго зацвярджэння Выканаўцам.
5.2 Выканаўца мае права па сваім меркаванні ўносіць змены (дапаўненні) у дадзены Парадак, публікуючы унесеныя змены/дапаўненні на
вэб-сайце Выканаўца.