Канал доступу
Канал доступу - паслуга электрасувязі, якая з'яўляецца дадатковай да базавых паслуг электрасувязі, і ўяўляе сабой арганізацыю канала сувязі (фізічнай лініі сувязі), які злучае канцавое абсталяванне, усталяванае на тэрыторыі абанента (па-за вузлом сувязі РУП «Белтэлекам»), з вузлом сувязі РУП «Белтэлекам».
Паслуга прадастаўляецца з мэтай забеспячэння тэхнічнай магчымасці аказання іншых паслуг РУП «Белтэлекам» ад вузла сувязі да месца яе непасрэднага аказання, з'яўляецца дадатковай да наступных базавых паслуг электрасувязі:
- прадастаўленне ў карыстанне каналаў электрасувязі;
- аб'яднанне карпаратыўных сетак па IP-пратаколе (VPN)*;
- арганізацыя каналаў сувязі па IP-пратаколе для падключэння да паслугі электроннага дакументазвароту дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый;
- аўтсорсінг ЦАВ*;
- дастаўка тэлевізійнага сігналу;
- далучэнне сетак электрасувязі да сеткі электрасувязі агульнага карыстання па SIP-пратаколе;
- дадатковы канал для прагляду інфармацыі ў рамках паслугі «Відэакантроль»*;
- пастаянны доступ у сетку Інтэрнэт (byfly)*;
- інтэрактыўнае тэлебачанне (ZALA)*.
* - у выпадках, калі паслуга не можа быць арганізавана на абаненцкіх лініях з вылучэннем тэлефоннага нумара па розных прычынах, і арганізуецца на асобнай лініі.
Паслуга арганізуецца на базе правадных тэхналогій без прадастаўлення канцавой абаненцкай прылады, якая прадастаўляецца ў рамках прадастаўлення базавай паслугі, калі гэта прадугледжваецца ўмовамі аказання гэтай паслугі.
Найбольш поўныя ўмовы аказання паслугі выкладзены ў Парадку аказання паслугі.
ТАРЫФЫ НА ПРАДАСТАЎЛЕННЕ Ў КАРЫСТАННЕ КАНАЛА ДОСТУПУ
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены без уліку падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам. | ||
Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года | ||
№ п/п |
Найменне паслуг |
Тарыф без уліку падатку на дададзеную вартасць, беларускіх рублёў |
1 |
Прадастаўленне ў карыстанне каналаў доступу: |
|
1.1 |
арганізацыя канала доступу, за паслугу |
108,00 |
1.2 |
прадастаўленне канала доступу працягласцю да 3-х км, у месяц: |
|
1.2.1 |
- без прадастаўлення канцавога абсталявання перадачы |
6,30 |
1.2.2 |
- з прадастаўленнем канцавога абсталявання перадачы на вузле сувязі РУП Белтэлекам |
11,40 |
1.2.3 |
- з прадастаўленнем канцавога абсталявання перадачы на вузле сувязі РУП Белтэлекам і ў карыстальніка |
16,70 |
1.3 |
прадастаўленне канала доступу працягласцю звыш 3-х км, за 1 км |
2,00 |