Вялікі хакей вяртаецца на «ЯСНАЕ ТV»!

Федэрацыя хакея Беларусі і РУП «Белтэлекам» адкрываюць шосты сумесны сезон. Сёння бакі падпісалі новае пагадненне аб супрацоўніцтве, у рамках якога найбуйнейшая тэлекамунікацыйная кампанія краіны атрымала права паказу матчаў Betera-Экстралігі ў сезоне 2024/2025. Акрамя таго, будзе прадоўжана рэалізацыя аднаго з самых запатрабаваных тэлевізійных праектаў аб беларускім спорце «Ясна аб хакеі», які выходзіць на тэлеканале «ЯСНАе TV».

Аляксандр Багдановіч, старшыня Федэрацыі хакея Беларусі:

Нам вельмі прыемна, што пяць гадоў таму ў асобе «Белтэлекам» мы набылі не толькі надзейнага, але і доўгатэрміновага партнёра. Пасля заканчэння кожнага сезона мы аналізуем запатрабаванасць нашых тэлевізійных прадуктаў, стараемся паказваць хакей з новых ракурсаў, узнімаць цікавыя тэмы ў нашых рэпартажах. За мінулыя пяць сезонаў нам удалося істотна павысіць медыйнасць айчыннага спорту – пра гэта гавораць і рэйтынгі тэлевізійных трансляцый, і цікавасць да нашага сумеснага праекта «Ясна аб хакеі». Упэўнены, што і ў новым сезоне мы знойдзем, чым здзівіць гледачоў «ЯСНАе TV», бо над хакейнай карцінкай працуе вялікая колькасць прафесіяналаў, дзякуючы якім беларусы з усіх куткоў нашай краіны могуць сачыць за хакеем.

Аляксей Івашкін, генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам»:

Слоган нашага тэлеканала – «тэлеканал яркіх эмоцый». І я шчыра спадзяюся, што партнёрства «Белтэлекама» і Федэрацыі хакея Беларусі падорыць нашым гледачам гэтыя эмоцыі. Мы будзем і надалей працаваць над якасцю трансляцый і праграм, прыдумляць новыя ідэі і разам рэалізоўваць іх.

У рамках супрацоўніцтва ФХБ таксама працягне прасоўванне брэнда «ЯСНАе ТV» і праектаў РУП «Белтэлекам» на платформах федэрацыі.

1

2

3