З 12 па 15 кастрычніка 2021 года ў Мінску пройдзе Беларускі энергетычны і экалагічны форум.
Мэтай правядзення мерапрыемства з'яўляецца прадстаўленне сучаснага абсталявання і тэхналогій для вытворчасці і размеркавання электрычнай і цеплавой энергіі, аўтаматызаваных сістэм, энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій, аказанне садзейнічання інавацыйнаму развіццю паліўнаэнергетычнага комплексу рэспублікі.
Штогод форум становіцца унікальным месцам сустрэч энергетыкаў і эколагаў Беларусі і замежжа, спрыяючы тым самым пашырэнню супрацоўніцтва, абмену перадавымі распрацоўкамі і праектамі.
З 1995 года выстава прыцягвае ўвагу вядучых беларускіх і сусветных вытворцаў абсталявання, тэхналогій і матэрыялаў для энергетыкі, экалогіі, энергазберажэння, электратэхнікі і з'яўляецца адной з самых буйных па гэтай тэматыцы ў краінах СНД і Балтыі.
Насычаная дзелавая праграма форуму прадугледжвае: форумы, канферэнцыі, семінары, круглыя сталы, прэзентацыі кампаній-удзельнікаў выставы, на якіх айчынныя і замежныя эксперты прадставяць сучасныя тэхналагічныя рашэнні ў галіне энергетыкі, нафтахіміі, энергазберажэння і экалогіі.
Падрабязная інфармацыя на афіцыйным сайце форуму: www.energyexpo.by