6 снежня ў г. Баку (Азербайджанская Рэспубліка) прайшоў чацвёрты Беларуска-Азербайджанскі бізнес-форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях.
Праца форуму пачалася з падпісання дакументаў, якія сведчаць аб узаемным жаданні пашыраць партнёрства ў галіне сувязі.
Мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне сувязі паміж РУП "Белтэлекам" і ААТ «Азтэлекам» падпісалі намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам» Сяргей Туромша і генеральны дырэктар ААТ «Азтэлекам» Суат Пашаеў. Дакумент будзе садзейнічаць умацаванню адносін у галіне электрасувязі для эканамічнага развіцця кожнай краіны, развіццю якасных паслуг сувязі ва ўмовах добрасумленнай канкурэнцыі і інш.