Запрашаем ацаніць дзейнасць кампаніі «Белтэлекам» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасць-паслуг.бел.
Партал рэйтынгавай ацэнкі – спецыялізаваны сэрвіс для грамадзян, які дае магчымасць выказаць сваё меркаванне аб якасці абслугоўвання рознымі арганізацыямі Беларусі.
Цяпер на рэсурсе зарэгістраваны 144 аб'екты РУП «Белтэлекам» (філіялы і структурныя падраздзяленні).
Як знайсці патрэбную арганізацыю на партале:
- з дапамогай пошукавага радка;
- у пераліку арганізацый;
- на карце – у раздзеле «Рэйтынг»;
- па сферах жыццядзейнасці і катэгорыям.
Як пакінуць адзнаку?
- Зарэгіструйцеся.
- Знайдзіце арганізацыю.
- Ацэніце якасць працы.
- Даведайцеся вынікі ацэнкі ўсіх карыстальнікаў.
Для ацэнкі якасці неабходна выбраць патрэбную паслугу з прапанаванага пераліку і ўказаць дату прадастаўлення. Далей па пяцібальнай шкале запаўняецца анкета.
Ацэніце нас на партале рэйтынгавай адзнакі! Будзем рады зваротнай сувязі.