Выдатныя навіны для прыхільнікаў футбола! Тэлеканал «ЯСНАе TV» вяртае прамыя трансляцыі матчаў расійскай Прэм'ер-лігі!
У гэтыя выхадныя заўзятары змогуць паглядзець матчы 11 тура.
У суботу 17 кастрычніка ў 19.00 згуляюць «Хімкі» і маскоўскі «Спартак». Каманды падзяляе практычна ўся турнірная табліца - «Спартак» на 2-м месцы, а «Хімкі» толькі на 14-м. Тым цікавей будзе сачыць за гульнёй: якія тактычныя рашэнні скарыстае трэнерскі штаб, каб абыграць больш моцнага суперніка, і чым адкажа «Спартак»?
Стартавы свісток у дэрбі сталічных «ЦСКА» і «Дынама» прагучыць у нядзелю 18 кастрычніка ў 16.30. Нагадаем, у трох апошніх матчах «ЦСКА» ўпэўнена перамагаў супернікаў, у той час як для «Дынама» гульні канчаліся ўсімі трыма магчымымі варыянтамі.
Матчы 12 тура глядзіце на тэлеканале 24-25 кастрычніка.
«ЯСНАе TV» запрашае ўсіх прыхільнікаў расійскай Прэм'ер-лігі і не толькі акунуцца ў захапляльную футбольную атмасферу!