Гандлёвы аб'ект пад брэндам BELTELECOMshop з'явіўся ў Гомелі

У Гомелі адкрыты першы абласны гандлёвы аб'ект пад брэндам BELTELECOMshop! Цяпер жыхары Гомельскай вобласці могуць атрымаць асалоду ад шопінгу ва ўтульнай атмасферы ГЦ «Мандарын Плаза» па адрасе: г. Гомель, Рэчыцкі праспект, 5В, 1-шы паверх, месца 21. Тут прадстаўлена тэхніка вядомых брэндаў і актуальныя навінкі.

BELTELECOMshop – гэта новы фармат працы і новы ўзровень узаемадзеяння з кліентамі. Абанентам кампаніі «Белтэлекам» у Гомельскай вобласці стане яшчэ зручней знаёміцца з шырокім асартыментам тавараў і набываць іх у выгадную растэрміноўку.

Смартфоны, тэлевізары, ноўтбукі, планшэты, тэхніка для кухні і ўборкі, разумныя калонкі з Алісай – усё гэта можна набыць як у краме, так і ў інтэрнэт-краме shop.beltelecom.by, якая карыстаецца папулярнасцю сярод аматараў анлайн-пакупак. Умовы пакупкі для абанентаў кампаніі выгадныя, штомесячныя плацяжы – даступныя: растэрміноўка да 24 месяцаў без першапачатковага ўзносу.

Сяргей Дзям'янчык, дырэктар Гомельскага філіяла РУП «Белтэлекам»:

Ужо тры гады абанентам кампаніі даступныя пакупкі ў растэрміноўку, за гэты час жыхары Гомельскай вобласці набылі больш за 25 тысяч тавараў! Дзякуй усім нашым кліентам за давер і выбар якаснай тэхнікі ад BELTELECOMshop.

У дзень адкрыцця афлайн-крамы ў Гомелі першыя пакупнікі атрымалі сюрпрызы – чайныя пары з лагатыпам «Белтэлекам».

Акрамя таго, некалькі наведвальнікаў крамы падключылі сабе пакеты паслуг лінейкі «ЯСНА 200»! Адзначым, што ў BELTELECOMshop можна таксама аформіць дамову на любыя паслугі і сэрвісы кампаніі «Белтэлекама». Такой магчымасцю могуць скарыстацца тыя, хто жадае зэканоміць час і адразу вырашыць некалькі пытанняў: набыць тэхніку і падлучыць паслугі сувязі.

Запрашаем жыхароў г. Гомеля за пакупкамі ў краму BELTELECOMshop з 10:00 да 21:00 без абеда і выходных па адрасе: Рэчыцкі праспект, 5В, 1-шы паверх, месца 21. Будзем рады бачыць вас!

1

2

3

4