15 снежня «Белтэлекам» прэзентаваў новы напрамак сваёй дзейнасці – сетку электразарадных станцый пад брэндам Evika.
Першая ЭЗС устаноўлена каля сэрвіснага цэнтра «Белтэлекам» па вул. Заслонава, 15 у г. Пінску. У найбліжэйшы час з'явяцца яшчэ 19 зарадных комплексаў у Мінску, Брэсце, Салігорску і іншых гарадах.
Юрый Петручэня, генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам»:
– У нашай краіне паспяхова рэалізуецца комплексная праграма развіцця электратранспарту. Ствараецца неабходная інфраструктура для электракараў. «Белтэлекам», як дзяржаўны тэлекамунікацыйны аператар, бачыць сваю задачу ў тым, каб самыя актуальныя трэнды і тэхналагічныя навінкі былі даступныя жыхарам буйных гарадоў і невялікіх населеных пунктаў. Прэзентуючы новы брэнд у Пінску, мы падкрэсліваем, што «Белтэлекам» заўсёды побач – з самымі сучаснымі і перадавымі рашэннямі.
Устаноўленая ў г. Пінску ЭЗС – двухпаставая. Гэта значыць, што адначасова атрымаць порцыю энергіі змогуць адразу два электракара ці аўта з гібрыдным рухавіком. Станцыя магутнасцю 22 квт на пост забяспечыць поўную зарадку батарэі пераменным токам за 4-8 гадзін. Простыя і зразумелыя інструкцыі дапамогуць асвоіць меню нават навічку. Акрамя гэтага, для павышэння бяспекі кожная ЭЗС будзе абсталёўвацца камерай відэакантролю.
– Каб скарыстацца зарадкай, неабходна ўсталяваць мабільнае прыкладанне ISKRA. Яно дапаможа знайсці бліжэйшую зарадную станцыю на карце і пракласці да яе маршрут, даведацца пра тэхнічныя параметры сесіі, сачыць за ходам зарадкі, прагледзець гісторыю сесій. Аплаціць паслугі можна картамі самых папулярных плацежных сістэм, – распавёў намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам» Сяргей Туромша.
Стаўшы аператарам сеткі ЭЗС, «Белтэлекам» прапанаваў зразумелую кожнаму канцэпцыю – зараджацца проста, зручна і бяспечна. Станцыі будуць размяшчацца ў спальных раёнах, ля офісаў і бізнес-цэнтраў. Пакуль уладальнік працуе ці адпачывае – яго электракар зараджаецца. Брэнд Evika дапамагае планаваць свой час і падвышаць камфорт. Evika – гэта радасць ад перадавых тэхналогій!
Экалагічны транспарт становіцца ўсё больш папулярным. Відавочна, што і попыт на «зялёныя» тэхналогіі будзе расці. У планах «Белтэлекама» – маштабаваць сетку ЭЗС па ўсёй краіне.
Прыкладанне «ISKRA» даступна для запампоўкі ў App Store на IOS і ў Google play на Android.
Кошт паслугі складзе 0,4 руб. за 1 квт*г.