Кампанія «Белтэлекам» працягвае знаёміць прадстаўнікоў бізнесу і карпаратыўнага сектара з магчымасцямі сучасных тэлекамунікацыйных паслуг. Чарговыя сустрэчы з кліентамі адбыліся ў г. Гомелі, г. Калінкавічы Гомельскай вобласці і ў г. Докшыцы Віцебскай вобласці.
На базе Гомельскага раённага выканаўчага камітэта спецыялісты Гомельскага філіяла РУП «Белтэлекам» правялі семінар «Тэлекамунікацыйныя рашэнні для ўстаноў адукацыі Гомельскага раёна». У ім прынялі ўдзел дырэктары сярэдніх школ, загадчыкі дзіцячых садкоў і іншыя работнікі ўстаноў адукацыі.
Супрацоўнікі Гомельскага ЗУЭС прапанавалі рашэнні для эфектыўнага ўзаемадзеяння ў сферы адукацыі, прывялі розныя прыклады выкарыстання паслуг і прадэманстравалі іх работу.
20 сакавіка на базе Калінкавіцкага ЗВЭС адбыўся семінар для юрыдычных асоб. Спецыялісты вузла электрасувязі прэзентавалі прысутным сучасныя тэлекамунікацыйныя прадукты для бізнесу.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі вядомых раённых арганізацый і прадпрыемстваў - ААТ «Калінкавіцкі мясакамбінат», УП «Калінкавіцкі малочны камбінат», КВУП «Калінкавіцкі завод бытавой хіміі» і інш.
Дзелавой супольнасці былі прадстаўлены паслугі, якія дазволяць арганізаваць камфортную працу ў сучасным офісе і павысіць эфектыўнасць дзейнасці ў любой сферы. У ліку запатрабаваных рашэнняў кампаніі «Белтэлекам» - «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi», «Разумны дом», «Відэаканферэнцыя», «SMS-рассылка».
З асаблівай цікавасцю ўдзельнікі знаёміліся з магчымасцямі новай паслугі «Відэакантролю». З яе дапамогай можна арганізаваць эфектыўны кантроль за карпаратыўнай нерухомасцю або прылеглай тэрыторыяй. «Відэакантроль» дазваляе ў любы момант праглядзець відэа з камеры і пераканацца, што на аб'екце усё ў парадку. Спецыялісты кампаніі гатовы арганізаваць паслугу «пад ключ».
Удзельнікамі семінара ў Докшыцах сталі кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, старшыні сельскіх саветаў, прадстаўнікі выканаўчай вертыкалі Докшыцкага раёна і прыватнага бізнэсу.
- Для кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, для індывідуальных прадпрымальнікаў, для тых, хто ведае пра сваю справу ўсё, але хоча зрабіць больш, для прафесіяналаў, якія працуюць, выкарыстоўваючы новыя інфармацыйныя тэхналогіі, - наша прэзентацыя,–сказаў начальнік камерцыйнай службы Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» Дзмітрый Маладцоў, вітаючы ўдзельнікаў сустрэчы.
У ходзе мерапрыемства нашы калегі прадставілі паслугі для карпаратыўнага сегмента.
У завяршэнне кожнага семінара ўдзельнікі маглі задаць пытанні, удакладніць характарыстыкі паслуг і магчымасць іх падключэння на канкрэтным прадпрыемстве. Усе сустрэчы прайшлі ў атмасферы зацікаўленасці і, па агульным меркаванні, былі карыснымі і прадуктыўнымі.