З 26 чэрвеня 2023 года «Белтэлекам» запускае новую паслугу – PRO32 Connect Personal, воблачнае праграмнае забеспячэнне для выдаленага падключэння да працоўнага стала праз браўзэр. Зараз працаваць, атрымліваць доступ да файлаў і праграм на выдаленым кампутары стане прасцей – ПЗ змяшчае поўны набор функцый для адміністравання, тэхнічнай падтрымкі і гнуткай дыстанцыйнай працы.
Рашэнне ўключае ў сябе:
- 5 прылад;
- 3 запрашэнні ў дзень для іншых карыстальнікаў;
- максімальны памер перадаванага файла – 1 Гб;
- падтрымку тэхналогіі Wake-on-LAN;
- адключэнне экрана на выдаленым кампутары падчас падлучэння;
- памер сховішча для відэазапісаў падключэння – 500 МБ.
Перавагі выдаленага доступу PRO32 Connect Personal:
- сумяшчальнасць з Windows, macOS, Linux і Android;
- не патрабуецца ўсталёўваць дадатковыя прыкладанні;
- працуе без вылучанага IP-адрасу;
- поўны набор функцый выдаленага доступу;
- бясплатны тэставы перыяд 14 дзён пры падключэнні ўпершыню.
Сэрвіс прадастаўляецца як дадатковая паслуга для абанентаў безлімітнага доступу ў Інтэрнет byfly або абанентаў пакетаў паслуг, якія ўключаюць у сябе паслугі доступу ў Інтэрнет, на ўмовах падпіскі з аўтаматычным прадаўжэннем. Аплата робіцца шляхам штосутачнага спісання грашовых сродкаў з асабовага рахунку за асноўныя паслугі.
Як карыстацца новым сэрвісам?
- Падлучыце паслугу ў сэрвісным цэнтры «Белтэлекам», кабінеце карыстальніка або ў дадатку «Мой Белтэлекам».
- Атрымайце ліцэнзійны ключ.
- Актывуйце ліцэнзію ў асабістым кабінеце на сайце https://pro32connect.ru/ (падрабязней).
Атрымаць кансультацыю можна кругласутачна па нумары 123.
Больш падрабязна пра паслугу выдаленага доступу PRO32 Connect Personal і тарыфы глядзіце тут.