Шырокае распаўсюджанне лічбавых тэхналогій патрабуе пільнай увагі да пытанняў кібербяспекі. Актуальнай задачай для карыстальнікаў становіцца прымяненне эфектыўных мер аховы ад розных камп’ютарных пагроз і ўздзеянняў. Кампанія «Белтэлекам» прапануе сучасныя інструменты для павышэння бяспекі ў Інтэрнэце: антывірусную аховуі паслугу «Бацькоўскі кантроль».
Для аховы камп’ютара абаненты byfly і пакетаў паслуг, якія ўключаюць доступ у сетку Інтэрнэт, могуць скарыстацца вядомымі праграмнымі прадуктамі ЗАТ «Лабараторыя Касперскага» або ESET на ўмовах падпіскі.
Сучасныя гаджэты трывала ўвайшлі ў жыццё падлеткаў. Смартфоны і планшэты суправаджаюць школьнікаў паўсюдна, таму бацькам неабходна задумацца, як захаваць бяспеку непаўналетніх у Інтэрнэце. Бо разам з карыснай развіццёвай інфармацыяй у Сеціве шмат кантэнту, не прызначанага для дзіцячага ўспрымання. «Белтэлекам» прапануе скарыстацца паслугамі«Бацькоўскі кантроль для мабільных прылад». Сэрвіс дазволіць засцерагчы дзіця ад Інтэрнэт-пагроз і непажаданага кантэнту, будзе паказваць толькі прыдатныя па ўзросту дадаткі. Акрамя гэтага, вы заўсёды будзеце ведаць, дзе знаходзяцца вашы дзеці, дзякуючы функцыі вызначэння месцазнаходжання дзіцяці.
Паслуга«Бацькоўскі кантроль» дапаможа засцерагчы дзяцей ад экстрэмізму, жорсткасці і іншай непажаданай інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт.
Падключыць антывірусную ахову і «Бацькоўскі кантроль» можна, не выходзячы з дому, у дадатку «Мой Белтэлекам» (кабінеце карыстальніка) або звярнуўшыся ў сэрвісны цэнтр.Калі ў вас узнікнуць пытанні, якія тычацца карыстання паслугамі, вы можаце звярнуцца ў кругласутачную службу падтрымкі па тэлефоне 123.
Таксама нагадваем некалькі простых правіл, якія дазволяць павысіць інфармацыйную бяспеку ў кіберпрасторы.
- Надзейныя паролі.
Выкарыстоўвайце складаныя паролі: мінімум 10 знакаў, адначасова лічбы, малыя і вялікія знакі і інш. - Бяспечны Wi-Fi.
Выкарыстоўвайце надзейны пароль для доступу да Вашай сеткі Wi-Fi. Дэактывуйце аўтаматычнае падключэнне сваіх прылад да адкрытых пунктаў Wi-Fi. - Правераныя браўзэры і сайты.
Выкарыстоўвайце спецыяльнае праграмнае забеспячэнне (антывірус, пашырэнне для браўзэра), каб пазбегнуць наведвання сумніўных сайтаў. - Бяспека электроннай пошты.
Падключыце двухфакторную аўтэнтыфікацыю. Выкарыстоўвайце СПАМ-фільтры. - Выкарыстанне дадаткаў, соцсетак і мессенджэраў.
Устанаўлівайце дадаткі з вартых даверу крыніц. Абменьвайцеся паведамленнямі ў соцсетках і мессенджэрах, толькі цалкам пераканаўшыся ў асобе суразмоўцы. - Ахова даных банкаўскай карткі.
Захоўваеце ў таямніцы пін-код карты. Аформіце асобную карту для онлайн-пакупак.