У Дзень народнага адзінства, у атмасферы свята і гонару за дасягненні паўночнага рэгіёна, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін уручыў ганаровыя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер дзейнасці.
Дзмітрый Казак, дырэктар Віцебскага філіяла РУП" Белтэлекам", удастоены адразу дзвюх ганаровых узнагарод:
- Падзякі "За актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі".
- Ганаровай граматы "За добрасумленную працу, актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і тэхнічным суправаджэнні мерапрыемстваў XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі і XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў"Славянскі базар у Віцебску"".
Дзмітрый Казак:
- Гэтыя ўзнагароды чарговы раз падкрэсліваюць шматграннасць дзейнасці нашага прадпрыемства і кампаніі ў цэлым. Дзякуй за пацвярджэнне прафесіяналізму і адданасці сваёй справе ўсяго калектыву.
"Белтэлекам" - мы працуем, каб уносіць свой уклад у развіццё рэгіёнаў і краіны ў цэлым.