Яркі аблічбаваны прыпыначны комплекс у фірмовых колерах BeltelecomShop: https://shop.beltelecom.by з'яўляецца сумесным пілотным праектам Віцебскага філіяла "Белтэлекам" і ААТ "Віцязь".
Што ж умее гэты "разумны " прыпынак?
Прыпынак абсталяваны лічбавай платформай "Мой горад "ад"Белтэлекам". Цяпер не трэба марнаваць час на пошукі неабходных дадзеных, усё знаходзіцца пад рукой у адным мабільным сэрвісе. Лічбавы навігатар дапаможа не проста лепш даведацца наш рэгіён, а стане сапраўдным віртуальным гідам са славутасцямі, дзякуючы пашыранаму турыстычнаму раздзелу «Турызм Беларусі – Васільковы край».
На прыпынку маецца інтэлектуальны блок з 2мя інтэрактыўнымі сэнсарнымі панэлямі, дзе ўжо транслюецца важная інфармацыя, Рэклама, а таксама панэль з раскладам.
Прама на прыпынку ёсць магчымасць выбраць найбольш аптымальны маршрут руху да патрэбнага месца, дзякуючы падключэнню да «Яндэкс картах».
І вядома магчымасць зарадзіць гаджэты.
- "Разумны " прыпынак не толькі зменьвае гарадское асяроддзе, але і стварае пасажырам камфортныя ўмовы для чакання грамадскага транспарту. Гэта ўжо не першы аб'ект на Віцебшчыне, які стварае лічбавыя комплексы. Падобныя прыпыначныя пункты ўжо паспяхова працуюць у Глыбокім і Оршы. У далейшым, з улікам вопыту эксплуатацыі, плануецца развіваць гэты кірунак", - Дзмітрый Казак, дырэктар Віцебскага філіяла"Белтэлекам".
Таксама Дзмітрый Васільевіч адзначыў важнасць гэтага праекта і яго патэнцыял для паляпшэння гарадской інфраструктуры.