У Беларусі стартавала дэкада кібербяспекі, якая прадоўжыцца да 5 чэрвеня.
Прафілактычная акцыя ўключае ў сябе комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне лічбавай пісьменнасці грамадзян. Запланаваны лекцыі і семінары, падчас якіх спецыялісты раскажуць аб распаўсюджаных відах IT-злачынстваў, дадуць практычныя парады па абароне ад зламыснікаў, у тым ліку растлумачаць, як захаваць сродкі пры ажыццяўленні фінансавых аперацый.
Асаблівая ўвага-уразлівым катэгорыям насельніцтва: пажылым людзям і дзецям. Супрацоўнікі міліцыі нагадаюць непаўналетнім аб правілах паводзін у сацсетках, мэсэнджарах і анлайн-гульнях.
Запрашаем усіх прыняць удзел у мерапрыемствах дэкады!