28 жніўня 2019 года супрацоўнікі Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам" узялі ўдзел у канферэнцыі педагагічных работнікаў устаноў адукацыі аддзела адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска.
Выставачны стэнд з лагатыпам «Белтэлекам» быў разгорнуты ў сярэдняй школе №45 г. Віцебска. Была арганізавана дэманстрацыя сучасных паслуг электрасувязі, а напярэдадні навучальнага года асаблівы акцэнт быў зроблены на паслугі: «Відэакантроль», «Бацькоўскі кантроль», «Антывірусная ахова» і, вядома, высакахуткасны доступ у інтэрнэт ад кампаніі «Белтэлекам».
Ўсмешкі, добры настрой, прафесіяналізм нашых супрацоўнікаў - усё гэта стварыла станоўчыя эмоцыі наведвальнікам канферэнцыі.