Каманда "Белтэлекама" прымае ўдзел у 10-м Міжнародным чэмпіянаце высокатэхналагічных прафесій «Хайтэк-2023». Конкурс праходзіць з 13 па 17 лістапада ў г.Екацярынбургу.
У гэтым сезоне за званне лепшых змагаюцца больш за 1000 прадстаўнікоў з 10 краін.
Каманду з Беларусі прадстаўляюць тэхнічныя спецыялісты Віцебскага філіяла «Белтэлекам» – Уладзіслаў Багалідаў, старшы электрамеханік лінейных збудаванняў Віцебскага кабельнага ўчастка эксплуатацыйнага тэхнічнага цэха сувязі, і Аляксей Харлампенка, інжынер лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад Полацкага кабельнага ўчастка эксплуатацыйнага тэхнічнага цэха сувязі. Узначальвае каманду ў Екацярынбургу - вопытны эксперт, вядучы інжынер упраўлення эксплуатацыі сістэм і сетак электрасувязі «Белтэлекама» Уладзімір Шайбак.
У нашых удзельнікаў вялікі вопыт, прызавыя месцы і перамогі на абласных і рэспубліканскіх конкурсах прафмайстэрства. Напярэдадні яны сур'ёзна рыхтаваліся да Міжнароднага чэмпіянату і штодня трэніраваліся. Мантаж аптычных ліній сувязі, знаходжанне і ліквідацыю пашкоджанняў, вымярэнне аптычных параметраў – гэтыя і іншыя работы нашы спецыялісты могуць выканаць хутка, якасна і прафесійна.
Каманды "Белтэлекама" ужо ў 5 разоў удзельнічаюць у міжнародным чэмпіянаце высокатэхналагічных прафесій «Хайтэк» і займаюць прызавыя месцы. Так, летась і некалькі гадоў запар наша зборная займала другое месца, а ў 2018-м – трэцяе. Верым, што нашы хлопцы годна прадставяць кампанію і пакажуць высокія вынікі і сёлета.
Жадаем поспеху нашай камандзе!
Больш фота і навін з чэмпіянату - у нашым тэлеграм-канале. Падпішыцеся, каб быць у курсе!