16 лютага 2024 года з 12:00 да 13:00 першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Ткач Павел Мікалаевіч правядзе выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Шклоўскім занальным вузле электрасувязі Магілёўскага філіяла РУП "Белтэлекам" з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі".
Жыхары горада Шклова змогуць задаць пытанні, якія закранаюць дзейнасць у галіне сувязі і лічбавага развіцця.
Месца правядзення прыёму: г. Шклоў, Савецкая, 47, студыя Шклоўскага ЗУЭС.
Тэлефон для правядзення "прамой тэлефоннай лініі" 8 (02239) 40000.
Папярэдні запіс на прыём будзе ажыццяўляцца з 12 па 15 лютага з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэлефоне 8 (02239) 95530.