Намеснікам дырэктара па тэхнічных пытаннях Магілёўскага філіяла РУП "Белтэлекам" прызначаны Уладзімір Уладзіміравіч Зубарэвіч.
Уладзімір Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1978 годзе ў Слоніме Гродзенскай вобласці. Атрымаў у 1997 годзе сярэднюю адукацыю ў Вышэйшым каледжы сувязі г.Віцебска, а ў 2001 годзе - вышэйшую адукацыю ў Мінскім Вышэйшым каледжы сувязі па спецыяльнасці тэлекамунікацыйныя сістэмы.
Сваю працоўную дзейнасць у Магілёўскім філіяле "Белтэлекам" пачаў у 1997 годзе на пасадзе электрамеханіка электрасувязі цэха міжгародняй тэлефоннай і тэлеграфнай сувязі (МТіТС), з 2000 года працаваў на пасадзе вядучага інжынера электрасувязі цэха МТіТС. З 2006 года Уладзімір Уладзіміравіч быў назначаны начальнікам участка камутацыі Цэнтра тэхнічнай эксплуатацыі, а з 2022 года - намеснікам начальніка Цэха мультысэрвіснай сеткі, дзе і працаваў да гэтага часу.
Кіраўніцтва філіяла адзначае высокі прафесіяналізм Уладзіміра Уладзіміравіча і жадае яму поспехаў у працы!