15-16 лютага ў г. Магілёве прайшоў IV Магілёўскі рэгіянальны форум па ўстойлівым развіцці. Форум стаў пляцоўкай для абмеркаванняў, абмену ведамі і вопытам па пытаннях дасягнення мэт устойлівага развіцця на рэгіянальным узроўні. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 100 чалавек, у тым ліку прадстаўнікоў улады, арганізацый, грамадскасці і экспертаў.
У першы дзень форуму падвялі вынікі і выбралі пераможцаў абласнога конкурсу найлепшых практык 2023 года па рэалізацыі стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года. У другі дзень форуму ішло абмеркаванне рэалізацыі першага этапа стратэгіі ўстойлівага развіцця вобласці на перыяд да 2035 года, а таксама прадстаўленне напрамкаў другога этапа, які пачаўся з 2024 года і прадоўжыцца да канца 2030 года.
Цэнтральнае месца ў абмеркаванні перспектыў устойлівага развіцця Магілёўскай вобласці займае тэма разумных гарадоў, цыфравізацыі і інавацый. Прадстаўнікі Магілёўскай філіі "Белтэлекам" актыўна ўдзельнічалі ў выставе-прэзентацыі, дзе прадставілі праект "Мой горад". Гэта дазволіла прыцягнуць увагу грамадскасці да магчымасцяў цыфравізацыі для ўдасканалення гарадской інфраструктуры.