На днях завяршыўся «Анлайн кубак Свету WAKCS 2023» па гіравым спорце. 12 месяцаў доўжыліся спаборніцтвы. Мерапрыемства праводзіў Расійскі Саюз гіравага спорту, які з'яўляецца міжнародным. У спаборніцтвах бралі ўдзел спартсмены з усіх куткоў Расіі, а таксама з краін замежжа. Каманду ад кампаніі "Белтэлекам" прадстаўляў Алег Цырыбка, работнік Бабруйскага вузла электрасувязі.
Спаборніцтвы праходзілі ў анлайн фармаце, у якім спартсмен трансліраваў у прамым эфіры ўзважванне гіры і само выступленне. Усё транслявалася на спецыяльны сайт. Па выніках усіх этапаў каманда "Белтэлекам" заняла 2 месца.
Віншуем Алега Цырыбку з узнагародай! Жадаем новых перамог і здзяйсненняў!