Рэспубліканскае свята "Купалле" ( "Александрыя збірае сяброў") прайшло у мінулыя выхадныя ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Традыцыйны фестываль на маляўнічым беразе Дняпра наведалі госці з Беларусі, Расіі, Украіны, краін Балтыі і Польшчы.
Выставы, кірмашы, творчыя пляцоўкі аб"ядналі майстроў прыкладнога мастацтва і калектывы мастацкай самадзейнасці з усіх рэгіёнаў Беларусі і іншых краін-удзельніц. Галоўнай на свяце стала тэма малой радзімы, што ярка прагучала на гала-канцэрце «Зроблена ў Беларусі».
Актыўны ўдзел у фестывалі прыняла і кампанія «Белтэлекам». Прадстаўнікі Магілёўскага філіяла падрыхтавалі для гасцей насычаную праграму. Велізарны станоўчы зарад падарылі пляцоўка для гульні ў хакей з мячом і іншыя крэатыўныя забавы. І дзеці, і дарослыя з задавальненнем удзельнічалі ў імправізаваных спартыўных паядынках. Пераможцы азартных бітваў атрымлівалі сувеніры. А захаваць на памяць атмасферу свята можна было ў стыльнай фотазоне.
Акрамя гэтага, для камфортнай працы журналістаў кампанія арганізавала магчымасць выхаду ў сетку Інтэрнэт.
Вядома ж, наведвальнікі іміджавага павільёна «ЯСНА» маглі атрымаць кансультацыю спецыялістаў па сучасных тэлекамунікацыйных паслугах, даведацца пра іх магчымасці і характарыстыкі. Вялікую цікавасць госці праявілі да пакетаў паслуг «ЯСНА» , у прыватнасці прыцягвалі ўвагу «ЯСНА Гульнёвы» і «ЯСНА Гульнёвы SMART», у якія ўключаны гульнявыя рэсурсы World of Tanks. З вялікай цікавасцю вывучалі паслугу «Разумны дом» і знаёміліся з рознымі сцэнарамі яе выкарыстання. Набірае папулярнасць і паслуга «Відэакантроль» , якая дазваляе атрымаць кругласутачны аддалены доступ да відэаінфармацыі з розных аб"ектаў - прыдамавой тэрыторыі, паркоўкі і т. д. Камеры могуць быць устаноўлены ўнутры ці звонку памяшканняў. Спецыялісты «Белтэлекама» гатовыя рэалізаваць сістэму відэакантролю, уключаючы мантаж, наладку, прадастаўленне камплекта абсталявання і тэхнічную падтрымку.
Тысячам гасцей свята падарыла самыя радасныя эмоцыі і ўражанні. «Белтэлекам» дзякуе ўсім удзельнікам фестывалю, сваім цяперашнім і будучым кліентам за прыемныя зносіны і выдатны настрой!