Сёння на базе Салігорскага ЗУЭС стартаваў абласны этап конкурсу прафесійнага майстэрства "Мантаж і эксплуатацыя валаконна-аптычных ліній электрасувязі".
Конкурс праводзіцца сярод спецыялістаў і рабочых, якія выконваюць усе віды работ па мантажы пасіўных элементаў ВАЛС.
На працягу 3-х дзён 16 удзельнікаў конкурсу з усёй вобласці будуць спаборнічаць у прафесійным майстэрстве, выконваючы разнастайныя заданні - ад праектавання і мантажу ўмоўных ліній да правядзення вымярэнняў і падключэння паслугі "Відэакантроль".
У заключэнне, усіх удзельнікаў чакае творчы конкурс ад першаснай прафсаюзнай арганізацыі філіяла.
Лепшыя спецыялісты абласнога этапа конкурсу будуць прадстаўляць філіял на Рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства "Мантаж і эксплуатацыя ВАЛС -2024".
Ацэньваць усіх канкурсантаў будуць эксперты і прафесійнае журы!
Вынікі конкурсу прафесійнага майстэрства будуць падведзены ў бліжэйшы час!
Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх навін і абнаўленняў!