РУП "Белтэлекам" інфармуе аб зацвярджэнні новай рэдакцыі Парадку аказання паслуг па прадастаўленні даведачнай інфармацыі аб аказаных паслугах для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - Парадак).
У новую рэдакцыю Парадку ўнесены змены:
1. Выключаны дакумент "Даведка аб аказаных паслугах".
2. Зменена форма дакумента "Дэталізацыя рахунку".
3. Уведзены новы дакумент "Даведачная тэхнічная інфармацыя".
Тэрмін увядзення Парадку ў новай рэдакцыі вызначаецца тэрмінамі дапрацоўкі праграмнага забеспячэння РУП "Белтэлекам" і будзе анансаваны дадаткова.
Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал і сачыце за нашымі абнаўленнямі!