3 ліпеня горад Лагойск, якому споўнілася 946 гадоў, адзначыў сваё свята ў атмасферы весялосці і радасці!
Да святочных мерапрыемстваў далучыўся і Лагойскі цэх электрасувязі, прадставіўшы на свяце іміджавы павільён ЯСНА, які стаў сапраўдным цэнтрам прыцягнення для жыхароў і гасцей горада.
Спецыялісты кампаніі з задавальненнем дэманстравалі наведнікам шырокі спектр паслуг і тавараў кампаніі. Кожны госць павільёна змог адчуць святочную атмасферу і даведацца больш пра магчымасці сучасных тэлекамунікацый.
Для дзяцей і дарослых былі арганізаваны займальныя інтэрактыўныя гульні, якія зрабілі свята яшчэ больш вясёлым і запамінальным.
Мы рады, што ў гэты дзень кампанія "Белтэлекам" змагла стаць часткай гэтай знамянальнай падзеі і падарыць людзям зарад пазітыву і добрага настрою!
Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх навін і абнаўленняў!