12 мая Беларусь адзначае Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна!
Герб, сцяг і гімн дзяржавы - галоўныя сімвалы незалежнасці, якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян. Яны адлюстроўваюць пэўныя бакі нацыі і дзяржавы, даючы ўяўленне пра гістарычны шлях краіны і яе нацыянальныя каштоўнасці.
Калектывы цэхаў і ўчасткаў электрасувязі з усёй Мінскай вобласці з адзінай мэтай таксама далучыліся да святкавання Дня Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна, дзе кожны ўдзельнік змог укласці часцінку сваёй душы і падтрымаць, і адзначыць важнасць гэтых сімвалаў для нашай краіны.
Віншуем усіх з гэтым цудоўным святам! Жадаем, каб наша краіна квітнела, а яе дзяржаўныя знакі заўсёды нагадвалі нам аб адзінстве і сіле нашага народа!
Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх навін і абнаўленняў!