У гэтай цудоўнай падзеі актыўна ўдзельнічалі работнікі Мядзельскага ўчастка электрасувязі. Яны сталі неад'емнай часткай гарадскіх мерапрыемстваў, прыняўшы ўдзел у гістарычным шэсці, дзе былі прадстаўлены важныя этапы развіцця любімага горада, а таксама ў прэзентацыях прадпрыемстваў і арганізацый раёна.
У іміджавым павільёне ЯСНА была арганізавана прэзентацыя паслуг электрасувязі, дзе жыхары і госці маглі даведацца аб навінках і магчымасцях кампаніі.
Асаблівым гонарам стала ўрачыстае адкрыццё мерапрыемства, на якім Мядзельскі ўчастак электрасувязі падарыў гораду дзіцячы гульнявы комплекс, стылізаваны пад брэнд ЯСНА. Гэты падарунак стане сімвалам клопату і радасцю для дзяцей аднаго з шматкватэрных сектароў горада!
Падчас ушанавання лепшых працаўнікоў раёна, Мядзельскі ўчастак электрасувязі быў адзначаны Адміністрацыяй раёна. Асаблівую падзяку атрымаў кабельшчык-спайшчык лінейна-тэхнічнай групы Шаблыка Віталь Мікалаевіч за яго працу і адданасць справе.
Са святам, Мядзел! Жадаем далейшага развіцця і працвітання!
Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх навін і абнаўленняў!