Запрашаем ацаніць дзейнасць кампаніі «Белтэлекам» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасць-паслуг.бел.
Партал рэйтынгавай ацэнкі - спецыялізаваны сэрвіс для грамадзян, які дае магчымасць выказаць сваё меркаванне аб якасці абслугоўвання рознымі арганізацыямі Беларусі.
Як знайсці патрэбную арганізацыю на партале:
-з дапамогай пошукавага радка;
-у пераліку арганізацый;
-на карце - у раздзеле «Рэйтынг»;
-па сферах жыццядзейнасці і катэгорыям.
Як пакінуць адзнаку?
1. Зарэгіструйцеся
2. Знайдзіце арганізацыю
3. Ацэніце якасць працы
4. Даведайцеся вынікі ацэнкі ўсіх карыстальнікаў
Для ацэнкі якасці неабходна выбраць патрэбную паслугу з прапанаванага пераліку і ўказаць дату прадастаўлення. Далей па пяцібальнай шкале запаўняецца анкета.
Прымайце ўдзел у апытаннях, апублікаваных на партале рэйтынгавай адзнакі. Будзьце актыўнымі карыстальнікамі і дапамагайце зрабіць паслугі яшчэ лепш!