Дзе шчаслівым можна быць - толькі ў Гродне!

Гродна - 891! Многа гэта ці мала? Ніхто ніколі не адкажа на гэтае пытанне. Для нас гарадзенцаў - наш горад будзе вечна маладым і прыгожым, але ў той жа час гэта старадаўні горад Беларусі. Адны прыгожыя пейзажы змяняюцца іншымі, дрэвы купаюцца ў люстраной вадзе Нёмана, будуюцца новыя мікрараёны і ....

 

Турыстам ёсць што паглядзець у нашым горадзе. Гэта аптэка-музей, вежы-блізняты «Бася» і «Кася», стары і новы замкі, воданапорная вежа з выявай Мона-Лізы-выратавальніка, музей яўрэйства і сінагога 16 стагоддзя, у якой ён размешчаны, пешаходная вуліца Савецкая, Каложская царква 12 стагоддзя, так моцна адрозная ад звыклых белакаменных архітэктурных збудаванняў і многае іншае.

 

На працягу трох дзён святкаваў горад свой дзень нараджэння. Лілася музыка, жыхары Гродна і госці ўдзельнічалі ў конкурсах, каштавалі незвычайныя пачастункі і атрымлівалі асалоду ад адпачынку. Пачатак святкавання адбыўся ў гарадскім парку ім. Ж.-Э.Жылібера 13 верасня. Тут прайшла ўрачыстая цырымонія «Захоўваючы ў сэрцы» - ўскладанне кветак і вянкоў да помніка воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У цырымоніі прынялі ўдзел: дырэктар філіяла Віктар Уладзіміравіч Мацвееў, намеснік дырэктара Сяргей Мікалаевіч Гузень, начальнік Гродзенскага занальнага вузла электрасувязі Аляксандр Васільевіч Чарапко, начальнік станцыйнага цэха Гродзенскага занальнага вузла электрасувязі Пётр Рыгоравіч Вашкоўскі і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Аляксандра Антонаўна Белаволава.

 

Гэта цікава: 5 прычын наведаць Гродна!

 

Першая прычына: Стары горад.

 

Гродна - адзіны горад Беларусі, дзе гістарычны цэнтр захаваўся як цэльны комплекс, нягледзячы на ​​войны, савецкія і постсавецкія разбурэнни.

 

Другая прычына: Каралеўскія замкі.

 

Ні ў адным іншым горадзе Беларусі няма адразу двух каралеўскіх замкаў. Тым больш, што захаваліся яны ў адносна нядрэнным стане, а не ў выглядзе руін.

 

Трэцяя прычына. Старажытныя храмы.

 

Безумоўны сімвал Гродна і яго самы вялікі гонар - царква Барыса і Глеба. Храм на высокім беразе Нёмана стаіць ўжо больш за восем стагоддзяў.

 

Чацвёртая прична. Унікальныя музеі.

 

Гродна называюць горадам-музеем.

 

Пятая прычына. Аўгустоўскі канал.

 

Галоўная турыстычная славутасць ў ваколіцах Гродна - Аўгустоўскі канал.