Віншуем З Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

7 лістапада Беларусь адзначае Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Наша краіна-адна з нямногіх, хто захоўвае гэтую традыцыю.

Гэта знамянальная падзея паслужыла пачаткам пабудовы новага грамадства, заснаванага на прынцыпах сацыяльнай роўнасці, салідарнасці, павагі да людзей працы.

Аддаючы даніну павагі нашай агульнай гісторыі, захоўваючы і прымнажаючы дасягненні папярэдніх пакаленняў беларусаў, мы ствараем будучыню.

 

Паважаныя кліенты, партнёры і калегі, жыхары Гомеля і Гомельскай вобласці!

Ад імя калектыву Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам" сардэчна віншую Вас са святам, Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Жадаю вам і вашым блізкім добрага здароўя, шчасця, дабрабыту!