9 жніўня 2023 года ў Гомельскім філіяле РУП «Белтэлекам» адбыўся пашыраны Савет філіяла, на якім былі падведзены вынікі работы ў галіне электрасувязі на тэрыторыі вобласці за 1 паўгоддзе 2023 года.
На падвядзенні вынікаў у Гомелі прысутнічаў генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Петручэня Юрый Мікалаевіч, які даў ацэнку дзейнасці прадпрыемства ў цэлым і падраздзяленняў у прыватнасці, пазначыў перспектывы далейшага развіцця і вызначыў задачы для кожнага занальнага вузла электрасувязі, цэха электрасувязі, вузла электрасувязі.
Па выніках першага паўгоддзя 2023 года філіял выканаў усе ўстаноўленыя паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця.
У ходзе савета генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Петручэня Юрый Мікалаевіч павіншаваў начальніка Цэнтральнай вытворчай лабараторыі электрасувязі Гомельскага філіяла РУП «Белтэлекам» Язвінскую Анжэлу Вячаславаўну з дасягненнем 40 гадовага стажу працы ў галіне электрасувязі.