МУС з 27 мая па 5 чэрвеня правядзе дэкаду кібербяспекі.
Гаворка пра комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, мэта якога-павысіць лічбавую пісьменнасць беларусаў.
Праграма дэкады ўключае лекцыі і семінары, на якіх спецыялісты раскажуць аб распаўсюджаных відах IT-злачынстваў, агучаць практычныя парады, як абараніць сябе ад зламыснікаў і захаваць сродкі падчас ажыццяўлення фінансавых аперацый, адзначылі ў МУС.
Увага супрацоўнікаў будзе сфакусавана на ўразлівых катэгорыях-пажылыя людзі і дзеці. Непаўналетнім супрацоўнікі нагадаюць правілы паводзін у сацсетках, месенджарах, а таксама анлайн-гульнях. Аб найбольш распаўсюджаных правапарушэннях падлеткаў у Інтэрнэце і адказнасці за такія дзеянні гаворка пойдзе і на школьных сходах з педагогамі і бацькамі.
У МУС нагадалі, што кожны карыстальнік павінен разумець: выдаліць лічбавыя сляды ў сетцы цалкам немагчыма. Таму беспакаранасць і ананімнасць, якую нібыта абяцаюць арганізатары злачынных схем, - гэта толькі хітрыкі.