У Рагачоўскім раёне на сцэне гарадскога Дома культуры прайшло ўзнагароджанне лепшых прадпрыемстваў і работнікаў Рагачоўскага раёна. Першамай стаў выдатнай нагодай сказаць ім: "Дзякуй за вашу працу!».
Пераходным вымпелам "Пераможцу раённага спаборніцтва года" і Дыпломам II ступені Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны Рагачоўскі цэх электрасувязі Жлобінскага занальнага вузла электрасувязі Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам " (начальнік Чаркашын Вячаслаў Уладзіміравіч). Рагачоўскі ЦЭС таксама прызнаны лепшым прадпрыемствам Рагачоўскага раёна ў спаборніцтве па сацыяльна-эканамічным развіцці па выніках работы за 2022 год.