Летнія канікулы ў самым разгары. У дзяцей з'явілася шмат вольнага часу, які яны часта праводзяць у Інтэрнеце. Таму бацькам неабходна задумацца аб тым, каб гарантаваць бяспеку непаўналетніх у Сетцы.
Як усцерагчы школьнікаў ад экстрэмізму, жорсткасці, прапаганды алкаголю і іншага кантэнту, не прызначанага для дзіцячага ўспрымання? «Белтэлекам» прапануе «Бацькоўскі кантроль» для мабільных прылад усяго за 13 капеек у дзень.
Што такое «Бацькоўскі кантроль»? Гэта падпіска на ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе:
- кантраляваць анлайн-актыўнасць дзіцяці;
- абмяжоўваць час доступу да сацыяльных сетак;
- атрымліваць даныя аб яго месцазнаходжанні;
- блакаваць непажаданыя запыты ў YouTube (напрыклад, алкаголь, наркотыкі);
- атрымліваць справаздачы аб публікацыях дзіцяці ў Facebook, Укантакце, зменах у спісе сяброў і інш.
Такім чынам, «Бацькоўскі кантроль для мабільных прылад» абароніць дзяцей ад Інтэрнэт-пагроз і непажаданага кантэнту. Пры гэтым карыстацца ім проста і зручна, дзякуючы зразумелым наладкі.
«Белтэлекам» прапануе яшчэ адну паслугу, якая дапаможа забяспечыць антывірусную абарону і бацькоўскі кантроль, – гэта «Бяспечны інтэрнэт» . Камплект ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння каштуе 5 рублёў за месяц.
Дзе падключыць «Бацькоўскі кантроль» і «Бяспечны інтэрнэт»?
У сэрвісных цэнтрах «Белтэлекам» або самастойна ў дадатку «Мой Белтэлекам».
Атрымаць кансультацыю спецыяліста можна ў сэрвісным цэнтры ці па нумары 123, даведка бясплатная з гарадскога і мабільнага тэлефонаў.