З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-й гадавінай вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Дарагія сябры!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-й гадавінай вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Гэты дзень дарагі кожнаму з нас і мае вялікае значэнне для нашай краіны.Мы схіляем галаву перад загінулымі абаронцамі Айчыны і тымі, хто памёр у гады акупацыі ад пазбаўленняў і голаду. Бязмерная падзяка ветэранам і працаўнікам тылу. Тым, хто адраджаў нашу Радзіму з руін, аднаўляў бясцэнныя помнікі культуры. 

У гэты светлы і радасны дзень жадаю ўсім моцнага здароўя, вялікага шчасця, невычэрпнай энергіі, дабрабыту, а маладому пакаленню – памятаць аб цане Перамогі і незалежнасці нашай Радзімы! Няхай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, цяплом, поспехамі і новымі дасягненнямі!


Аляксандр Кенда
дырэктар Брэсцкага філіяла