Ляцяць гады, дык гэта не бяда…
Пра тое нават і не варта хвалявацца.
І нездарма ўсім спяваў Вахтанг:
“Мае гады – маё багацце”
Такімі выдатнымі словамі пачалася сустрэча ветэранаў Брэсцкага філіяла РУП “Белтэлекам” “Мы за гарбатай не сумуем”, на якой сабраліся 15 лістапада былыя работнікі філіяла. Цёплая шчырая сустрэча дазволіла не толькі пагутарыць, успомніць гады сумеснай працы, але і весела правесці час, дэкламуючы вершы і выконваючы песні, разгадваючы восеньскія віктарыны і загадкі, фатаграфуючыся на доўгую добрую памяць. Прыемна, што клуб ветэранаў “Сударушка” штогод папаўняецца актыўнымі членамі ветэранскай арганізаціі, чый дэвіз “Галоўнае рабяты, сэрцам не старэць!”
Жадаем нашым паважаным ветэранам,
Няхай маршчыны іх не стараць.
І каб ніякай не было бяды.
Няхай прырода ім падорыць
Жыццё на доўгія гады.