9 студзеня у рамках акцыі “Ад усёй душы” Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган сустрэўся з людзьмі “залатога ўзросту”, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання Бярозаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Добрая традыцыя віншаваць прадстаўнікоў старэйшага пакалення ў фармаце Адзінай рэспубліканскай акыі з’явілася ў Беларусі летась. Асноўная мэта акцыі “Ад усёй душы” – акружыць клопатам і ўвагай пажылых людзей.
“Дзякуючы выдатнай акцыі “Ад усёй душы” мы маем магчымасць зносін з вамі, паважаныя нашы людзі з вялікім жыццёвым вопытам, вам ёсць, чым падзяліцца за намі, і навучыць” – звярнуўся да прысутных на мерапрыемстве Канстанцін Шульган.
“У нашай краіне створаны ўсе ўмовы для магчымасці правявіць клопат пра вас, падарыць часцінку цяпла. Робячы добрыя справы, мы самі становімся лепш”, - адзначыў Міністр.