4-5 лістапада на РУВП "Граніт" праходзіць абласны семінар "Праца з моладдзю ў арганізацыях: сучасныя практыкі".
СЕМІНАР сабраў больш за 50 спецыялістаў па рабоце з моладдзю. Прымае ўдзел у семінары і Святлана Палішчук, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце і справах моладзі Брэсцкага філіяла РУП "Белтэлекам".
Асноўныя тэмы семінара:
- адаптацыя маладых спецыялістаў на першым працоўным месцы;
- практычная дзейнасць спецыялістаў па рабоце з моладдзю;
- роля першасных арганізацый ГА "БРСМ" у развіцці грамадска-значных ініцыятыў;
- калектыўны дагавор: асноўныя нормы падтрымкі працуючай моладзі.
Другі дзень семінара прысвечаны практычнай частцы, падчас якой спецыялісты прадпрыемстваў падзеляцца сваім вопытам арганізацыі працы з моладдзю.
Семінар стаў важнай платформай для наладжвання кантактаў паміж спецыялістамі, якія працуюць у сферы маладзёжнай палітыкі.