Магілёўская вобласць. Работы на сетцы сувязі Быхаўскага раёна.

27.08.2024 з 01:00 да 07:00 у сувязі з работамі будзе адсутнічаць працягласцю да 6-ці гадзін IMS-тэлефанія, доступ да ўсіх паслуг сеткі перадачы даных (byfly, ZALA, Home-Wifi, VPN, Відэакантроль) у абанентаў н.п.Дуброва, Глухская Селіба, Чорны Бор.

Пры перапынку тэлефоннай сувязі выклік экстраных службаў па скарочанай нумарацыі 101, 102, 103, 104, 112 магчымы з дапамогай мабільнай сувязі.

Прыносім выбачэнні за прычыненыя нязручнасці.