Канал доступу - паслуга электрасувязі, якая з'яўляецца дадатковай да базавых паслуг электрасувязі, і ўяўляе сабой арганізацыю канала сувязі (фізічнай лініі сувязі), які злучае канцавое абсталяванне, усталяванае на тэрыторыі абанента (па-за вузлом сувязі РУП «Белтэлекам»), з вузлом сувязі РУП «Белтэлекам». Паслуга прадастаўляецца з мэтай забеспячэння тэхнічнай магчымасці аказання іншых паслуг РУП «Белтэлекам» ад вузла сувязі да месца яе непасрэднага аказання, з'яўляецца дадатковай да наступных базавых паслуг электрасувязі: прадастаўленне ў карыстанне каналаў электрасувязі; аб'яднанне карпаратыўных сетак па IP-пратаколе (VPN)*; арганізацыя каналаў сувязі па IP-пратаколе для падключэння да паслугі электроннага дакументазвароту дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый; аўтсорсінг ЦАВ*; дастаўка тэлевізійнага сігналу; далучэнне сетак электрасувязі да сеткі электрасувязі агульнага карыстання па SIP-пратаколе; дадатковы канал для прагляду інфармацыі ў рамках паслугі «Відэакантроль»*; пастаянны доступ у сетку Інтэрнэт (byfly)*; інтэрактыўнае тэлебачанне (ZALA)*. * - у выпадках, калі паслуга не можа быць арганізавана на абаненцкіх лініях з вылучэннем тэлефоннага нумара па розных прычынах, і арганізуецца на асобнай лініі. Паслуга арганізуецца на базе правадных тэхналогій без прадастаўлення канцавой абаненцкай прылады, якая прадастаўляецца ў рамках прадастаўлення базавай паслугі, калі гэта прадугледжваецца ўмовамі аказання гэтай паслугі. Найбольш поўныя ўмовы аказання паслугі выкладзены ў Парадку аказання паслугі. ТАРЫФЫ НА ПРАДАСТАЎЛЕННЕ Ў КАРЫСТАННЕ КАНАЛА ДОСТУПУ У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены без уліку падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам. Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года № п/п Найменне паслуг Тарыф без уліку падатку на дададзеную вартасць, беларускіх рублёў 1 Прадастаўленне ў карыстанне каналаў доступу: 1.1 арганізацыя канала доступу, за паслугу 108,00 1.2 прадастаўленне канала доступу працягласцю да 3-х км, у месяц: 1.2.1 - без прадастаўлення канцавога абсталявання перадачы 6,30 1.2.2 - з прадастаўленнем канцавога абсталявання перадачы на вузле сувязі РУП Белтэлекам 11,40 1.2.3 - з прадастаўленнем канцавога абсталявання перадачы на вузле сувязі РУП Белтэлекам і ў карыстальніка 16,70 1.3 прадастаўленне канала доступу працягласцю звыш 3-х км, за 1 км 2,00 Друк