Тэхнічная кансультацыя, абследаванне і аднаўленне прыёму агульнадаступнага пакета праграм эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання Абаненты РУП «Белтэлекам», якія прымаюць пакет агульнадаступных праграм у сетцы эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання пры дапамозе ўласнага камплекта абсталявання, могуць скарыстацца комплексам работ і паслуг “Тэхнічная кансультацыя, абследаванне і аднаўленне прыёму агульнадаступнага пакета праграм эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання” Комплекс паслуг і работ уключае прадастаўленне паслугі па аказанні тэхнічнай кансультацыі і абследаванні камплекта абсталявання абанента, а таксама работы па аднаўленни прыёму агульнадаступнага пакета праграм па настройцы тэлевізара або прыстаўки з юстыроўкай антэны на прыём агульнадаступнага пакета праграм. Паслуга ўключае: 1. Поўнае абследаванне прыёмнага абсталявання Абанента, ацэнку яго працаздольнасці, уключна абследаванне стану штэкераў, злучальных правадоў, антэннага кабеля і г.д. 2. Рэкамендацыі па яго настройцы на вызначаны частотны канал, рэкамендацыі па выбары і юстыроўцы антэны. Працы ўключаюць: 1. Аднаўленне прыёма агульнадаступнага пакета праграм у частцы рамонта/замены штэкера і/або замены злучальных правадоў; 2. Настройку тэлевізара або прыстаўкі з юстыроўкай антэны на прыём агульнадаступнага пакета праграм (за выключэннем выпадкаў, калі антэна ўсталявана на даху будынка або на стойке вышэй за 2 метра, якая стаіць асобна); 3. Устаноўка пакаёвай ці знешняй (на вышыні да 2 метраў) антэны. Гэтыя працы не ўключаюць кошту антэны; Замена антэннага кабеля (за выключэннем выпадкаў, калі антэна ўсталяваная на даху будынка або на стойцы вышэй за 2 м, калі яна стаіць асобна) Публічны дагавор на комплекс паслуг і работ "Тэхнічная кансультацыя, абследванее і аднаўленне прыёму агульнадаступнага пакета праграм эфірнага лічбавага вяшчання" Тарыфы на комплекс паслуг і работ "Тэхнічная кансультацыя, абследаванне і аднаўленне прыёма агульнадаступнага пакета праграм эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання", якія аказваюцца фізічным асобам Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года № п/п Найменне паслуг Тарыф з улікам падатку на даданую вартасць, рублёў 1 Кошт выезда спецыяліста, аднаразова 13,80 2 Тэхнічная кансультацыя і абследаванне камплекта абсталявання, за паслугу 19,20 3. Работы па аднаўленні прыёма агульнадаступнага пакета праграм: 3.1 рамонт/замена штэкера і/або замена злучальных правадоў, за факт выкананых работ; 2,40 3.2 настройка тэлевізара або прыстаўка з юстыроўкай антэны на прыём агульнадаступнага пакета праграм, за факт выкананых работ; 13,80 3.3 устаноўка антэны для прыёма тэлевізійных праграм, за факт выкананых работ: 3.3.1 пакаёвай 9,00 3.3.2 знешняй (на вышыні да 2 метраў); 45,00 3.4 замена антэннага кабеля: 3.4.1 дэмантаж антэннага кабеля, за 1 метр 0,60 3.4.2 пракладванне антэннага кабеля, за 1 метр 3,12 3.4.3 аканцаванне антэннага кабеля з двух бакоў штэкерамі, за факт выкананых работ. 2,40 Заўвагі. 1. Незалежна ад факта выканання паслугі або работ бярэцца кошт праезду тэхнічнага спецыяліста за кліента (пункт 1). 2. У выпадку, калі ў працэсе выезду да кліетнта прыём агульнадаступнага пакета праграм эфірнага лічбавага вяшчання адноўлены не быў, кошт паслугі па аказанні тэнічнай кансультацыі і абследаванні камплекта абсталявання кліента не збіраецца. 3. Кошт абсталявання і матэрыялаў бярэцца звыш платы за выкананне работы са стаўкай ПДВ 20%. 4. Замена антэннага кабеля (пункт 3.4) выконваецца за выключэннем выпадкаў, калі антэна ўсталявана на даху будынка або на стойцы вышэй за 2 м, якая стаіць асобна. Друк