«Белтэлекам» на варце кібербяспекі

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне аб атэстацыі Цэнтра кібербяспекі РУП «Белтэлекам».

Цэнтр з'яўляецца элементам нацыянальнай сістэмы забеспячэння кібербяспекі Рэспублікі Беларусь і створаны ў мэтах павышэння ўзроўню абароны нацыянальнай інфармацыйнай інфраструктуры ад знешніх і ўнутраных пагроз у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.02.2023 № 40 «Аб кібербяспецы».

Задачамі нацыянальнай сістэмы забеспячэння кібербяспекі, у тым ліку цэнтраў кібербяспекі, з'яўляюцца:

  • дасягненне максімальнай скаардынаванасці дзеянняў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па выяўленні, прадухіленні і мінімізацыі наступстваў кібератак на аб'екты інфармацыйнай інфраструктуры (далей – АІІ);
  • пастаянны пошук патэнцыйных уразлівасцяў нацыянальнага сегмента глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт;
  • правядзенне аналізу інфармацыі аб кібератаках і выкліканых імі кіберынцыдэнтах, устанаўленне прычын і правядзенне расследаванняў кіберынцыдэнтаў;
  • ацэнка эфектыўнасці абароненасці АІІ ад кібератак;
  • прагназаванне сітуацыі ў вобласці забеспячэння кібербяспекі.