Паважаныя калегі, дарагія сябры!
Віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
3 ліпеня - найважнейшая дата ў гісторыі беларускай дзяржавы. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стала ўвасабленнем стойкасці, мужнасці, з'яднанасці і гераічнай доблесці франтавікоў і працаўнікоў тылу.
Мы шануем памяць тых, хто, не шкадуючы ўласнага жыцця, абараніў нашу Радзіму і падарыў нам права жыць і працаваць на роднай зямлі. Мы схіляемся перад вялікім працоўным подзвігам народа, які аднавіў краіну з руін. Словы глыбокай падзякі і самыя шчырыя пажаданні адрасуем ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.
Няхай над роднай Беларуссю заўсёды будзе мірнае неба, у хатах – дабрабыт, у сэрцах – шчасце і спакой!
3 ліпеня 2022 года «Белтэлекаму» спаўняецца 27 гадоў. За гэты адносна невялікі перыяд часу прадпрыемства прайшло каласальны шлях развіцця і заняло лідзіруючую пазіцыю на рынку сувязі Беларусі. Сёння мы ўпэўнена пашыраем гарызонты сваёй працы і з гонарам памнажаем поспехі шматлікіх пакаленняў сувязістаў.
Віншуем калектыў з Днём нараджэння прадпрыемства і дзякуем за найвышэйшы прафесіяналізм, адказнасць і адданасць сваёй справе. Кліентам з усіх куткоў рэспублікі гаворым дзякуй за давер і выбар нашых паслуг.
Жадаем моцнага здароўя, міру і дабра вам і вашым сем'ям!
З павагай, ваш «Белтэлекам»